ГалоўнаяАБ ПРАДПРЫЕМСТВЕ

О предприятии

Адкрытае акцыянернае таварыства “Беларуськалій” з’яўляецца адным з самых буйных вытворцаў і экспарцёраў калійных удабрэнняў у свеце. Па дадзеных Міжнароднай асацыяцыі ўдабрэнняў, на яго долю прыпадае пятая частка сусветнага аб’ёму вытворчасці калію. У 2018 годзе мы адсвяткавалі 60-гадовы юбілей нашага прадпрыемства.   

24 жніўня 2018 года стартавала будаўніцтва завода па вытворчасці нітрата калію. Новая прадукцыя будзе выпускацца па тэхналогіі Migao Corporation метадам канверсіі нітрата амонію і хларыда калію, рэалізоўвацца ў краіны ЕС, Расію, Турцыю, а таксама пастаўляцца на ўнутраны рынак. 

2017 год адзначаны самымі высокімі вытворчымі паказчыкамі: упершыню ў гісторыі “Беларуськалія” гадавы аб’ём здабычы перавысіў пяцідзесяцімільённы рубеж. 

30 чэрвеня 2017 года здабыта паўтарамільярдная тона руды з пачатку асваення Старобінскага радовішча!  

ААТ “Беларуськалій” выпускае прадукцыю, якая адказвае самым высокім запатрабаванням, адзначаную прэстыжнымі міжнароднымі ўзнагародамі. Гэта дазваляе прадпрыемству паспяхова канкураваць з замежнымі вытворцамі і экспартаваць сваю прадукцыю ў больш чым 120 краін свету.

ААТ “Беларуськалій” з кожным годам нарошчвае аб’ёмы вытворчасці, утрымлівае традыцыйныя рынкі збыту, выходзіць і трывала замацоўваецца на іншых, распрацоўвае і выпускае новую прадукцыю.

РВалодаючы дастатковай прыроднай базай сыравіны, высокім вытворчым патэнцыялам рабочых і спецыялістаў, прадпрыемства з гэтымі задачамі паспяхова спраўляецца, няўхільна павышаючы эфектыўнасць вытворчасці, укараняючы новую тэхніку і ўдасканальваючы тэхналагічныя працэсы. Гэтая няпростая і шматпрофільная дзейнасць ажыццяўляецца на аснове канцэпцыі ўстойлівага развіцця калійнай галіны Рэспублікі Беларусь. Зараз у склад прадпрыемства ўваходзяць чатыры рудаўпраўленні, а таксама падраздзяленні, якія іх абслугоўваюць (транспартныя, энергетычныя, рамонтныя, будаўнічыя і іншыя фірмы і цэхі) і дапаможныя.

Сваю гісторыю Беларуськалій вядзе з 1958 года. У цяперашні час у склад прадпрыемства ўваходзяць чатыры рудаўпраўленні, а таксама дапаможныя і абслугоўваючыя падраздзяленні (транспартныя, энергетычныя, рамонтныя, будаўнічыя і іншыя фірмы і цэхі).

Для падтрымання руднай базы 2-га Рудаўпраўлення ў маі 2009 года ўведзены ў эксплуатацыю Чырвонаслабодскі руднік. З чэрвеня 2012 года працуе Бярозаўскі руднік, які забяспечвае рудой абагачальную фабрыку 1-га Рудаўпраўлення. У 2013 годзе стаў дзейнічаць цэх па вытворчасці складаных мінеральных NPK-удабрэнняў, у 2014-ым закончана будаўніцтва хімічнага камбіната па глыбокай комплекснай перапрацоўцы хлоразмяшчальнай сыравіны і закладзены сімвалічны камень у падмурак Петрыкаўскага горна-абагачальнага камбіната. 

2017 год застанецца ў гісторыі як год увядзення ў строй Гарлыкскага ГАК-а ў Туркменістане. Самы актыўны ўдзел на ўсіх этапах яго будаўніцтва, атрымання прадукцыі прынялі спецыялісты і рабочыя “Беларуськалія”. Урачыстая цырымонія адкрыцця новага прамысловага прадпрыемства з удзелам Прэзідэнтаў Беларусі і Туркменістана адбылася 31 сакавіка 2017 года

Будаўніцтва Петрыкаўскага горна-абагачальнага камбіната з’яўляецца самым маштабным інвестыцыйным праектам ААТ “Беларуськалій” У 2017 годзе вяліся актыўныя будаўнічыя работы вялікага комплексу наземных аб’ектаў, а таксама праходка ствалоў. 

Важнай гістарычнай падзеяй для “Беларуськалія” з’явілася дата 1 верасня 2018 года. У гэты дзень на Петрыкаўскім горна-абагачальным комплексе ўскрыты калійны гарызонт, здабыта першая руда. Да гэтай падзеі ішлі, пачынаючы з 2012 года, калі было прынята рашэнне аб тым, што “Беларуськалій” за кошт уласных сродкаў пачне будаўніцтва горна-абагачальнага комплекса для вытворчасці хлорыстага калію з праектнай магутнасцю не менш чым 1,5 мільёна тон у год. 

Zaslonova55-26.jpg

ААТ “Беларуськалій” -- горадаўтвараючае прадпрыемства. Актыўная сацыяльная палітыка -- залог паспяховай работы прамысловага гіганта, як у сваім рэгіёне, так і за яго межамі. Сёння “Беларуськалій” актыўна падтрымлівае навуковыя, культурныя і спартыўныя праграмы, маладзёжную палітыку, рэалізуе розныя сацыяльныя праекты. Самыя значныя праекты 2017 года -- гэта рэканструкцыя дзіцячага аздараўляльнага лагера “Дуброва” і санаторыя “Бярозка”, узвядзенне кафедральнага сабора Ражства Хрыстова ў Салігорску, адкрыццё ў верасні 2018 года пасля глабальный рэканструкцыі інтэрната № 55. 

2 жніўня 2018 года пасля маштабнай рэканструкцыі адчыніла свае дзверы гасцініца “Алеся”, а 26 кастрычніка пачала работу абноўленая кавярня Алеся” з непаўторным дызайнам, небывалым камфортам, утульнасцю і цёплай душэўнай атмасферай. Усё гэта ў спалучэнні з высокай якасцю абслугоўвання і вабнай кухняй стварае добры настрой у гасцей.