Награды ОАО Беларуськалий

лучший экспортер 2017

На святкаванні дня Хіміка ў 2018 годзе Таварыства прызнана “Лепшым экспарцёрам 2017 года” ў намінацыі “Нафтаперапрацоўчая, хімічная і нафтахімічная прамысловасць (арганізацыі з гадавым аб’ёмам экспарту звыш 25 мільёнаў долараў ЗША)”.

У 2017 годзе “Беларуськалій” удастоены шэрагу ўзнагарод па выніках удзелу ў конкурсах “Лепшы экспарцёр 2016 года” і “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь” 2016 год.

ААТ “Беларуськалій” па выніках 2017 года ўдастоена прэміі прызнання спажыўцоў “Народная Марка” ў намінацыі “Вытворца ўдабрэнняў”. Народны выбар ажыццяўляецца шляхам запаўнення анкет, шырока прадстаўленых СМІ і на афіцыяльным сайце Прэміі  narodnayamarka.by. Пытанні ў анкетах былі адкрытымі, без указання назваў тых ці іншых тарговых марак. У выніку на двух этапах галасавання было атрымана 5602 анкеты, што ў пераліку на галасы, якія былі аддадзены за той ці іншы брэнд, склала 429449 галасоў з усіх куткоў Беларусі.

 Вручение премии Народная марка Вручение премии Народная марка

Вынікі народнага галасавання Прэміі “Народная Марка” прадэманстравалі актуальную расстаноўку сіл на рынку, назваўшы тарговыя маркі, якія змаглі заваяваць вядучыя пазіцыі беларускіх спажыўцоў. За пяць гадоў сімвал Прэміі набыў шырокую пазнавальнасць па ўсёй Беларусі, а тытул “Народная Марка” стаў чарговай нацыянальнай узнагародай ААТ “Беларуськалій” як пасведчанне высокай адзнакі нашай прадукцыі і даверу спажыўцоў. 

Лучший экспортер 2016 года

У маі 2017 года Таргова-прамысловай палатай Рэспублікі Беларусь падведзены вынікі конкурсу “Лепшы экспарцёр 2016 года”. У намінацыі “Нафтаперапрацоўчая, хімічная і нафтахімічная прамысловасць (арганізацыі з гадавым аб’ёмам экспарта звыш 25 мільёнаў долараў ЗША) пераможцамі конкурсу прызнаны ААТ “Беларуськалій” і ААТ “Беларуская калійная кампанія”. За апошняе дзесяцігоддзе “Беларуськалій” неаднаразова прызнаваўся пераможцам конкурсу “Лепшы экспарцёр года”.

ЛТБ

ААТ “Беларуськалій” стала пераможцам (лаўрэатам) рэспубліканскага конкурсу “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь 2016” у наступных намінацыях:

1.    “Харчовыя тавары” -- соль каменная павараная харчовая;

2.    “Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння” -- калій хлорысты марак грануляваны, дробны; удабрэнні азотна-фосфарна-калійныя комплексныя;

3.    “Навінка года” -- калій хлорысты тэхнічны грануляваны “Марка А”; удабрэнні азотна-фосфарна-калійныя “Марка 7-20-30+0,1B+0,1Zn»; “Марка ААТ “Беларуськалій” стала пераможцам (лаўрэатам) конкурсу.


Таксама кампаніі прысуджана спецыяльная ўзнагарода “Лепшы ў рэгіёне” у намінацыі “Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння” -- калій хлорысты марак грануляваны, дробны; удабрэнні азотна-фосфарна-калійныя комплексныя. Адпаведная Пастанова ад 05.01.2017 года № 2 прынята рэспубліканскай конкурснай камісіяй па падвядзенню вынікаў конкурсу “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь” 2016 года, які праводзіцца штогод, пачынаючы з 2002 года, па сумеснай ініцыятыве Дзяржстандарту, абласных выканаўчых камітэтаў і Мінгарвыканкама..

Мэтай конкурсу з’яўляецца інфармаванне насельніцтва і арганізацый аб якасных айчынных таварах (прадукцыі ці паслугах), іх прасоўванне на ўнутраны і міжнародны рынкі; падтрымка беларускіх вытворцаў, якія выпускаюць канкурэнтназдольныя тавары; садзейнічанне забеспячэнню спажывецкага рынку Рэспублікі Беларусь. Інфармацыя аб таварах-лаўрэатах змяшчаецца на сайце Дзяржстандарту, у сродках масавай інфармацыі і ў каталозе “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь”, што  дасылаецца ў прадстаўніцтвы нашай краіны за мяжой.

Экспортер 2015

У маі 2016 года па выніках конкурсу, які праводзіла Таргова-прамысловая палата Рэспублікі Беларусь, ААТ “Беларуськалій” узнагароджана дыпломам “Лепшы экспарцёр года” ў намінацыі “Нафтаперапрацоўчая, хімічная і нафтахімічная прамысловасць (арганізацыі з гадавым аб’ёмам экспарту звыш 25 мільёнаў долараў ЗША)” . За апошняе дзесяцігоддзе таварыства неаднаразова прызнавалася пераможцам конкурсу “Лепшы экспарцёр года”. 

У 2015 годзе ААТ “Беларуськалій” было ўдастоена Міжнароднай прэміі «International Quality Summit» у катэгорыі “Плаціна” за якасць і дасканаласць прадукцыі. Гэтая ўнікальная ўзнагарода ўручаецца буйным кампаніям і прадпрыемствам, што адрозніваюцца высокім узроўнем якасці работы.






Генеральный директор с наградой  2015г Международная премия International Quality Summit Международная премия International Quality Summit  


Продукт года

У снежні 2015  года ААТ "Беларуськалій"  узнагароджаны па выніках XVII Рэспубліканскага конкурсу спажывецкіх пераваг "Прадукт года-2015» дыпломам I ступені і спецыяльнай прэміяй - ГРАН-ПРЫ за вытворчасць каменнай паваранай харчовай солі. Рэспубліканскі конкурс "Прадукт года» ужо на працягу двух дзясяткаў гадоў з'яўляецца галоўным у Беларусі праектам па даследаванні спажывецкіх пераваг і прасоўванні прадуктаў харчавання. Адметны знак гэтага конкурсу служыць стандартам даверу спажыўца ў 33 краінах свету, і іх колькасць пастаянна расце. Пакупнікі і спажыўцы годна ацанілі прадукцыю  ААТ  «Беларуськалій» - харчовую соль.




У 2012г. ААТ "Беларуськалій" было ўдастоена звання лаўрэата конкурсу "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь" 2012 года ў трох намінацыях:

·  соль каменная павараная харчовая (у намінацыі "Харчовыя тавары"), 

· калій хлорысты (у намінацыі «Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння»),

·  санаторна-курортнае аздараўленне (Санаторый «Бярозка» у намінацыі «Паслугі насельніцтву»).


    1976 Орден Трудового Красного Знамени  1995-1996гг Международная премия знак Качества и Эффективного Усовершенствования Управлением  1995-2002гг премия Торгово-промышленной палаты РБ знак Лучший экспортер года  1996г 21я Международная премия за лучшее торговое имя факел Бирмингема   

Таксама у  скарбонцы  узнагарод ААТ "Беларуськалій" налічваецца ; шэраг еўрапейскіх  міжнародных  узнагарод: «Залатая зорка якасці» (1993г.), «Брыльянтавая Зорка якасці» (1996г.), 21-я Міжнародная прэмія за Лепшае гандлёвае імя»(1996г.), Прыз « Арка Еўропы якасці і дасканаласці »(1997г.), Прыз Якасці і Эфектыўнага Удасканаленні Упраўленнем, у 2003 годзе прадпрыемства ўзнагароджана Міжнародным прызам па якасці Century Quality Era.

1996г Международная премия International Diamond Star For Quality знак Бриллиантовая Звезда качества  1997г Международная премия знак Арка Европы Качества и Совершенства  2003г Международная премия качества International Quality Era 2003г премия Правительства Республики Беларусь знак «За достижения в области качества» 2006 г Международная премия Международного Делового Совета Знак Почёта «Лидер национальной экономики»